Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

КОНКУРС «Шляхам добрых спраý»

Дата: 21 февраля 2018 в 16:20
Автор: Нерода Т. Г.
787 просмотров

Районный этап республиканского конкурса «Шляхам добрых спраý» в рамках акции учащейся молодежи «Жыву ý Беларусi i тым ганаруся».

1. Асноўнай мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца: фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за сваё будучае; выхаванне ў падрастаючага пакалення пазітыўных маральна- каштоўнасных установак і міласэрніцкіх якасцей; выяўленне і распаўсюджванне творчых ініцыятыў, новых падыходаў да работы валанцёраў; павышэнне іміджу валанцёраў, актывізацыя валанцёрскай дзейнасці сярод навучэнскай моладзі на падставе ўсталяваных традыцый і з улікам сучасных падыходаў да выхавання; далучэннне дзяцей і моладзі да сацыяльна-актыўнай дабравольніцкай грамадскай дзейнасці.

2. Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2018 года.

3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

4.1 «Крокі дабрыні» (калектыўная). У намінацыі «Крокі дабрыні» на конкурс прадстаўляецца творчая работа, у якую ўваходзіць: інфармацыя аб зараджэнні валанцёрскай дзейнасці калектыву (гісторыя, традыцыі, мэты); апісанне валанцёрскай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў; погляд аўтараў работы на будучыню валанцёрскай дзейнасці (прапановы па ўдасканаленні дзейнасці, распаўсюджанні інавацыйных ідэй, форм, дабравольніцкіх тэхналогій, павышэнні іміджу валанцёра і фарміраванні сацыяльна актыўнай асобы); выпіскі з пісьмовых крыніц, фотаздымкі, матэрыялы сродкаў масавай інфармацыі і інш.

4.2 «Рэха ў будучыню» (індывідуальная). У намінацыі «Рэха ў будучыню» на конкурс прадстаўляюцца: рэкламны відэаролік, у якім прапагандуецца і папулярызуецца міласэрніцкая, грамадска-карысная дзейнасць; тэкставая анатацыя работы і кароткія звесткі аб аўтары.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар павінен выступіць у ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або акцёра. Патрабаванні да відэароліка: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – .avi, .mpg або .wmv.

5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: адпаведнасць умовам конкурсу; змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць; творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

6. На абласным этапе конкурсу разглядаюцца матэрыялы пераможцаў і прызёраў раённага этапа конкурсу.

7. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце, дасылаюцца да 1 верасня 2018 г. (каб. 101)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.