Першы (школьны) этап рэспубліканскага творчага конкурса “Жывая класіка”
18 красавіка адбыўся першы (школьны) этап рэспубліканскага творчага конкурса “Жывая класіка”. Вучні 5-10 класаў дэкламавалі творы класікаў беларускай літаратуры. Шчыра і пранікнёна гучалі вершы пра родную мову, пра маці, пра ліхалецце вайны.