Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Сустрэча з Пісьменнікам Васілем Сарычавым

Дата: 19 декабря 2016 в 13:12, Обновлено 19 декабря 2016 в 13:31
1 053 просмотра

На базе нашай школы адбылася сустрэча вучняў школ, гімназій і ліцэя Маскоўскага раёна з журналістам і пісьменнікам Васілём Сарачавым.

Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам – так мянялася назва Брэста на працягу яго тысячагадовай гісторыі. Пра горад напісана шмат дакументальных і мастацкіх твораў. Сярод іх цыкл гістарычных хронік “У пошуках страчанага часу”, які належыць В.В.Сарычаву – вядомаму журналісту і пісьменніку.

17 снежня 2016 года Васіль Сарычаў сустрэўся з вучнямі школ, гімназій і ліцэя Маскоўскага раёна, а таксама са студэнтамі гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Сустрэча адбылася ў сярэдняй школе №29, якая працуе па праекце “Літаратурныя скрыжаванні”.

Васіль Сарычаў расказаў прысутным пра Брэст - горад, які з’яўляецца унікальным, бо мае складаную і супярэчлівую гісторыю. Гэта паўплывала на менталітэт яго жыхароў. “Такімі нас незалежна ад жадання зрабіла жыццё, вопыт уласнага існавання і мудрасць тых, хто доўжыў дні на гэтай зямлі да нас”,  - сцвярджае В.Сарычаў.  Героі яго хронік – звычайныя людзі, якія жывуць, кахаюць, нараджаюць дзяцей, працуюць. Гэтым і выдзяляецца падыход пісьменніка да паказу Брэста “ў будзённасці пражытага і на гістарычных зломах, у значных для грамадства падзеях і прыватных лёсах”.

Аповед госця пра мінулае Брэста ў фотаздымках, у асобных гісторыях чалавечых лёсаў выклікаў вялікую цікавасць у прысутных, таму В.Сарычаву было зададзена шмат пытанняў. Слухачы пыталіся, дзе бярэ пісьменнік матэрыял для сваіх твораў, як яго апрацоўвае, цікавіліся яго творчымі планамі. Амаль дзве гадзіны сустрэчы праляцелі непрыкметна.<o:p></o:p>

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.М.Палякова, настаўнік рускай мовы і  літаратуры Л.В.Карповіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.