Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

Дата: 13 декабря 2016 в 14:21, Обновлено 13 декабря 2016 в 14:27
1 548 просмотров

Дзень нараджэння паэта

ў ДУА “Сярэдняя школа № 29 г. Брэста”

         Завяршаючы этап Года культуры ў Беларусі прыходзіцца на 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У “Сярэдняй школе № 29 г. Брэста” праведзена шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Завяршэннем усяго стала літаратурна-музычная кампазіцыя“Вечна юны, як наша зямля…”, якуюпадрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, а бібліятэка – выставу кніг “Да 125-годдзя Максіма Багдановіча”.

         Сёння, 9 снежня 2016 года, у дзень нараджэння паэта, у школьнай зале гучалі вершы паэта, песні, напісаныя на яго словы. Вучні згадвалі няпростае і кароткае жыццё Максіма Багдановіча. Лёс адмераў яму толькі 25 вёснаў і зім. Не ўсё, што было задумана, паспеў зрабіць. Але тое, што паспеў (а гэта выданне зборніка  вершаў “Вянок”), упісала яго імя ў беларускую літаратуру назаўсёды.

        У Беларусі да Максіма Багдановіча адносяцца з асаблівай любоўю і цеплынёй за яго цеплыню і любоў, за яго грамадзянскі подзвіг, бо разлучаны з радзімай у 5 гадоў, ён, падросшы, па слоўніках вывучыў беларускую мову і сваё кароткае жыццё, свой паэтычны талент прысвяціў служэнню любай Беларусі.

        Сёння ўжо цяжка ўявіць нашу літаратуру без Максіма Багдановіча, без яго санетаў, трыялетаў, рандо, без “Слуцкіх ткачых”,”Зоркі Венеры”, “Пагоні”.

         “Аб чым бы ні пісаў М.Багдановіч, да якога б жанру літаратуры ён ні звяртаўся, яго пяром вадзіла шчырае жаданне ўзняць родную літаратуру на новую вышыню”, - напісаў пра яго Р.Шкраба.

           Імя Максіма Багдановіча вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго творчасць – гэта неацэннае духоўнае багацце і прыклад служэння Радзіме. “Калі ёсць у народа такія, не загіне давеку народ!” (У. Караткевіч)

                  

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.М.Палякова

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.