Творчая сустрэча.
26 лістапада ў нашай школе у рамках школьнага праекта “Літаратурныя скрыжаванні” адбылася сустрэча з паэтэсай Антанінай Хатэнка і спявачкай Таццянай Грыневіч “Будзьма беларусамі!”.
На сустрэчы прагучалі вершы і песні, прысвечаныя У.Караткевічу, М.Багдановічу, вядомым асобам і старонкам беларускай гісторыі.
Цёпла віталі вучні школ Маскоўскага раёна (а на сустрэчу былі запрошаны ўсе школы, ггімназіі і ліцей) спявачку Таццяну Грыневіч і нават дапамагалі спяваць беларускую народную песню “Як служыў я ў пана…”.
Размова з вучнямі, якую вяла паэтэса Антоніна Хатэнка, была накіравана на адносіны да роднай мовы, да культуры беларускага народа, да яго гісторыі. Думаецца, што сустрэча застанецца ў памяці ўсіх прысутных надоўга.
На развітанне з гасцямі вучні 6 "Г" беларускамоўнага класа выканалі песню на словы Я.Купалы "Замкавая гара".