Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Кастрычніцкія сустрэчы з творчымі людзьмі Берасцейшчыны

Дата: 25 октября 2016 в 12:27, Обновлено 26 октября 2016 в 20:34
Автор: Савчук С. В.
1 064 просмотра

У суботу, 22 кастрычніка, у сярэдняй школе № 29 была наладжана сустрэча вучняў з творчымі людзьмі Берасцейшчыны: паэтамі Іванам Мельнічуком, Янінай Грыгаровіч, Васілем Дэбішам.

Кастрычніцкія сустрэчы

         У суботу, 22 кастрычніка, у сярэдняй школе № 29 была наладжана сустрэча вучняў з творчымі людзьмі Берасцейшчыны: паэтамi Іванам Мельнічуком, Янінай Грыгаровіч, Васілем Дэбішам.

Такія сустрэчы тут становяцца традыцыйнымі. У мінулым кастрычніку вучні мелі магчымасць слухаць самога Васіля Жуковіча.

         У кабінеце беларускай мовы і літаратуры сабраліся творцы, вучні, работнікі школьнай бібліятэкі, бацькі, настаўнікі. Гутарка на роднай мове стварыла цёплую, даверлівую атмасферу.

За акном было хмурна, непрытульная, ішоў дождж. А у школьным кабінеце панавала цішыня, цеплыня, захапленне высокім словам.

         Іван Мельнічук, старшыня Берасцейскай філіі СПБ, прадставіў слова Яніне Грыгаровіч. Паэтэса прачытала вершы пра мову, маці, любоў і каханне. Здаецца, вяла гаворку пра звычайнае, пра што гаворым кожны дзень. Але па-жаноцку лірычныя творы поўнілі сэрцы слухачоў дабрыней, душэўнасцю і пяшчотай.

         Далей слова ўзяў Васіль Дэбіш. Паэзія гэтага творцы – паэзія шчырага чалавечага пацуцця і глыбокай думкі. Яго вершы цесна звязаны з жыццем самаго паэта, у іх яго думкі і адносіны. З пазіцый свайго ўзросту і вопыту Васіль Дэбіш гаворыць аб значэнні маці для кожнага чалавека і звяртаецца да прысутных з просьбай шанаваць маці, імкнуцца як найбольш быць побач з ёю.

         Асабліва прыхільна сустрэлі вучні выступленне Івана Мельнічука, творчасць якога прысвечана пераважна дзецям. Паэт пільна ўзіраецца ў жыцце і паводзіны дзяцей. Гэта і дае яму тэмы і вобразы для творчасці. Гумар, жарты, вершы на тэмы школьнага жыцця, цікавыя гісторыі Івана Мельнічука неназойліва вучаць дзяцей правільным паводзінам, правільным адносінам да жыцця.

         Сустрэча з майстрамі слова праляцела хутка, непрыкметна.

         За акном па-ранейшаму хмурылася неба, ішоў дождж. А вучні школы акружылі гасцей за аўтографамі. Усе былі ўзрушаны, узвышаны сустрэчай  з прыгожым.

                                                                                        Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Н.М.Палякова

http://virtualbrest.by/news43052.php

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.