Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, якое адзначаецца штогод 21 лютага. З гэтай нагоды ў нашай школе адбылося мерапрыемства “Нам засталася спадчына …”, дзе ўсе прысутныя яшчэ раз успомнілі сваю спадчыну, гісторыю, культуру, праслухалі вершы на нашай мілагучнай мове, разам з удзельнікамі мерапрыемства праспявалі беларускія народныя песні. На свяце роднай мовы прысутнічала неаднаразовы лаўрэат конкурсаў аўтарскай песні “Асенні акорд” Рэпічава Таццяна. Пад усім вядомыя словы песні “Бывайце здаровы” гледачы пакідалі свята, і ў душы кожнага застаўся гонар за сваю родную мову, спадчыну.