Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Прививаетесь ли вы от гриппа?
Всего 261 человек
Голосование
Что вы ждёте от нового учебного года?
Всего 125 человек

Паездка ў Польшчу

Дата: 24 марта 2016 в 11:42, Обновлено 24 марта 2016 в 12:47
Автор: Лось С. С.

Зачаравалі польскую публіку

Гэта была не першая вандроӯка да сяброӯ з суседняй краіны. На гэты раз Грамадская арганізацыя мясцовых ініцыятыӯ Тлусцец, што ӯ гміне Менд­зыжац–Падляскі, запрасіла дзяцей адзінага ӯ Брэс­це беларускамоӯнага класа на нацыя­нальное свята – Дзень аднаӯлення Незалежнасці, якое адзначалася 11 лістапада. Некалькі дзён, праведзеных разам, дазволілі дзецям, іх бацькамі настаӯнікам бе­ларускай мовы на ӯласныя вочы пабачыць стаӯленне палякаӯ да сваёй гісторыі, куль­туры, да музычнага мастацтва. І гэта ӯ горадзе, дзе ӯсяго 17 тыс. насельніцтва .

У Тлусцецы гасцей вельмі прыязна сустрэӯ солтыс пан Кшыштаф Вэнг­жыняк, запрасіӯ іх у “харцоӯку”, дзе меліся жыць дзеці. Двухпа­вярховая, цёпла натопленая хатка побая з домам ксяндза звычайна выкарыстоӯваецца як месца сустрэч харцэраӯ. Гаспадар пазнаёміӯновых жыхароӯ “харцоӯкі” з умовамі пра­жывання, з добра абсталява­най кухняй і на развітанне адкрыӯ поӯную харчоӯ лядоӯню: “Калі забракуе – званіце…” Настаӯніц і арганізатараӯ паездкі размясцілі ӯ сем’ях.

Наступнай раніцай дзеці разам з класным кіраӯніком Нінай Паля­ковай наведалі Тлусцец­кую базавую школу, дзе іх ветліва сустрэла намеснік дырэктара Ёана Аляк­сюк. Янка Фралоӯ потым расказваӯ дарослым: “Нам было цікава ӯбачыць, як вучацца польскія хлоп­цы і дзяӯчаты. Яны ӯ нас пыталіся на польскай мове, а мы адказвалі на белару­скай, а потым разам гулялі ӯ гульні, эстафеты: пер­шы прабег, другі прабег, боӯлінг . Францішак навучыӯ польскіх дзяцей новай гульні “Цішэй едзеш – далей будзеш”. А дзяӯчаты спяклі пірог, якім мы потым раз­ам частаваліся”.

У канцэр­це, арганізаваным з нагоды свята Незалежнасці вучнямі Тлусцецкай школы, узялі ӯдзел і беларускія дзеці. Беларусікі праспявалі на­родную песню “На вуліцы мокра” – і зала выбухнула авацыямі.Падбадзё­раныя, яны нечакана для бацькоӯ узялі на сябе ініцыятыву, самі настроілі абсталяванне і выканалі “на біс” яшчэ адну беларускую песню на верш Янкі Купалы “Замкавая гара”, гэтым разам з падтанцоӯкамі. А скончыӯся вечар супольнымі спевамі пад караоке.

У гэты ж дзень госці з Беларусі бралі ӯдзел у гмінных урачыстасцях, прысве­ча­ных На­цы­янальнаму святу незалежнасці, якія ладзіліся ӯ гімназіі ӯ Кшывіцы. Вялізная кан­цэртная зала гімназіі з цяжкасцю ӯмясціла вучняӯ, бацькоӯ, мяс­цовае кіраӯніцтва і грамадскіх дзеячаӯ. Ве­чарыну вёӯ войт гміны Кшыштаф Адамовіч.

У канцэрце, падрыхтаваным вучнямі школ, аӯдыторыя спявала разам са школьнікамі. Апагеем вечарыны стаӯ выступ белару­скай спявачкі Вольгі Цярэшчанкі. Вучань 5-га (“беларускага”) кла­са Францішак Вялічкін у вышыванцы ӯсталяваӯ пюпітр – і ӯ зале загучалі беларускія песні : “Запяі мне песню”, “Га­рэла сосна”, “Свае руны мне не вышыць”, “Маналог паӯстанцкага каня”, “Я”, “Паланэз” і іншыя. Канцэрт зацягнуӯся дапазна, наро­ду ӯ зале паболела, не змаӯкалі авацыі… На развітанне ӯзрушаны войт гміны выказаӯ пажадан­не і надалей запрашаць беларусаӯ на мерапрыемствы ӯ гміне.

У “культурнай праграме” для бацькоӯ было таксама наведан­не музычнай школы ӯ Мендзыжацы- Падляскім, якая месціцца ӯ до­бра адрэстаӯраваным старадаӯнім будынку пры палацы Патоцкіх (ён выкарыстоӯваӯся як фурманкавая – гараж для фурманак і брычак). Гас­цям паказалі і палац Патоцкіх, дзе якраз пачыналіся рэстаӯрацыйныя работы (яго мяркуецца перадаць у распараджэнне мясцовага Дома куль­туры), а таксама касцёл Святога МікалаяЮ які мае амаль 500-гадовую гісторыю. Што тычыцца лзяцей, то іх асабліва ӯразіӯ конезавод у Янаве – Падляскім. Коні вельмі дарагія, пераважна “арабы”, за апошня­га прададзенага скакуна канюшня атрымала паӯтара мільёна еӯра.

Уладзімір Вялічкін 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.