Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Прививаетесь ли вы от гриппа?
Всего 261 человек
Голосование
Что вы ждёте от нового учебного года?
Всего 125 человек

Нечаканыя госці.

Дата: 3 февраля в 17:39, Обновлено 3 февраля в 17:44

            Другога лютага ў час класнай гадзіны ў 6 “Г” класе ў кабінет раптам пастукалі. На дазвол у кабінет увайшлі нечаканыя госці, сябры грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” з вялізнымі пакункамі. Аказалася, што яны прывезлі падарункі вучням 6”Г” класа. Кнігі беларускіх пісьменнікаў, значкі, паштоўкі, нататнікі, ліхтарыкі – усё гэта для іх, хлопчыкаў беларускамоўнага класа. Раздаючы падарункі, Міраслаў Лазоўскі, адзін з гасцей, расказаў вучням пра далёкія ад нашага часу падзеі, пра “крылатую” кавалерыю, якая ў 1605 годзе на чале з гетманам Хадкевічам разбіла шведскую пяхоту так, што тая больш не адрадзілася. А слава пра перамогу разнеслася па ўсім свеце. Гэта яшчэ адзін эпізод з гераічнай  беларускай гісторыі, які трэба ведаць і якім варта ганарыцца.

            Міраслаў і Віктар пашкадавалі, што ў беларускамоўным класе так мала вучняў. І сапраўды шкада, бо так многа ўвагі надаецца гэтым дзецям , так многа  інфармацыі яны атрымліваюць з розных сустрэч, так шмат удзельнічаюць у розных мерапрыемствах. А ўсё гэта маглі б мець многія вучні. Толькі бацькі чамусьці баяцца вучыць сваіх дзяцей на беларускай мове. І дарма!

                        Класны кіраўнік 6”Г” класа Палякова Ніна Мікалаеўна

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.