Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Основная цель посещения школьного сайта
Всего 30 человек

Класная гадзіна па правах дзіцяці

Дата: 13 апреля 2016 в 10:28, Обновлено 20 мая 2016 в 12:39
Автор: Лось С. С.

Тыдзень прававых ведаў для дзяцей


       Калі бацькі вучняў даведаліся ад класнага кіраўніка Ніны Мікалаеўны Паляковай, што ў школе плануецца правядзенне класнай гадзіны па тэме “Правы дзіцяці”, яны вырашылі завязаць супрацоўніцтва з Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам і звярнуліся з адмысловай прапановай да кіраўніцтва згаданых навучальных устаноў.8 красавіка ў СШ №29 у рамках агульнашкольнага мерапрыемства “Тыдзень прававых ведаў” у V “Г” беларускім класе гаварылі аб правах дзяцей.

Адміністрацыя школы ў асобе яе дырэктара Сяргея Уладзіміравіча Саўчука адгукнулася на пажаданне бацькоў і звярнулася ў БрДУ, каб класная гадзіна аб правах дзіцяці прайшла з удзелам юрыдычнага факультэта.

Класная гадзіна па тэме “Правы дзіцяці” правялі студэнты 3-га курса юрыдычнага факультэта Аляксандар Мацюшка і Дзмітры Лазарэвіч.

“Прапанова правесці заняткі ў беларускім класе нам спадабалася – гэта для нас знакава, - сказалі яны на пачатку заняткаў. -А таму мы пачнём з удасканальвання вашага слоўнікавага запасу. Адна каманда атрымлівае ключавое слова “ЗАКАНАДАЎСТВА”, а другая  - “КАНСТЫТУЦЫЯ”. Хто на працягу 3-х хвілін складзе больш слоў з літар гэтых ключавых слоў – той перамог!” Дзеці назбіралі аднолькавую колькасць балаў...

Потым была кампутарная прэзентацыя аб правах дзіцяці. Па выніках прэзентацыі на замацаванне атрыманых ведаў было праведзена некалькі конкурсаў. Дзецям было цікава, а бацькам прышпільна. Варта згадаць некалькі прыкладаў.

- Які артыкул парушыў Воўк, з’еўшы Чырвоную Шапачку? - пытае дзяцей студэнт Аляксандр.

- Права на жыццё, - адказвае вучань Алесь...

- Якія правы парушылі бацькі Спячай Прыгажуні, калі не сказалі аб накладзеным на яе праклёне?

- Права на інфармацыю, - выказвае здагадку Міколка.

- Які артыкул парушыла Далорэс Амбрыдж, калі забараніла збірацца Гары Потэру і ягонаму “Атраду Дамблдора”?

- Права на мірны сход! – цягне руку Францішак.

- Які артыкул парушылі жыхары, якія забаранялі дзецям гуляць з Асоль?

- Кожнае дзіцё мае права гуляць! – упэўнена сказаў Янка.

Пэўную дыскусію выклікала пытанне: які артыкул парушылі сваякі Джульеты, калі забаранілі ёй сустракацца з Рамэа? Супольнымі намаганнямі з дапамогай студэнтаў прыйшлі да высновы, што “права на асабістае жыццё”...

А потым быў СУД!

Адна каманда павінна была апраўдаць Ваўка, якога абвінавацілі ў разбоі і знішчэнні майна трох парсючкоў, а другая каманда мусіла апраўдаць Мядзведзя, які гвалтам утрымліваў непаўнагадовую Машу і сведама не аддаваў яе бацькам...

Дзецям “класная гадзіна” спадабалася, студэнты паабяцалі прыходзіць і надалей. 

“У нас ва ўніверсітэце ёсць “Прававая клініка”, якая аказвае бясплатную дапамогу маламаёмасным, звяртайцеся”, - сказалі студэнты.

Вучні V “Г” беларускага класа спадзяюцца на працяг супрацы школы і ўніверсітэта і ў будучыні разлічваюць пабачыць у сваім класе студэнтаў-практыкантаў.

Фотаздымкі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.