Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Основная цель посещения школьного сайта
Всего 30 человек

Экскурсія ў Скокі

Дата: 24 марта 2016 в 11:42, Обновлено 24 марта 2016 в 12:32
Автор: Лось С. С.

Падарожжа ӯ гісторыю

 

12 снежня 2015 года наш 5 “Г” паехаӯ у вёску Скокі, дзе чац­вёрты раз праходзіла ваенна- гістарычная рэканструкцыя, прыс­вечаная перамір’ю, падпісанаму тут амаль 100 гадоӯ таму назад.

Як потым нам стала вядома, у гэтым мерапрыемстве прынялі ӯдзел 110 рэканструктараӯ з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Мінска, Го­меля і Брэста. А гледачоӯ было яшчэ больш – недзе за тясячу. Сцэнар рэканструкцыі ӯзнавіӯ падзеі 1915 года. Тут была і конная кавалерыя, і шмат зброі часоӯ Першай сусвет­най вайны: ружжа, пушкі і кулямёты.

Калі бой закончыӯся, усім жадаю­чым можна было сфатаграфавацца з рэканструктарамі гістарычнай падзеі і зброяй. Мы з хлопцамі таксама вырашылі пакінуць памяць пра гэтую цікавую падзею: Ваня і Мікола ӯзялі руж­жы, а я сядзеӯ за кулямётам “Максім”.

Потым, калі мы гулялі ля сядзібы Нямцэвічаӯ, то бачылі ме­марыяльную дошку, якая прысвеча­на гадавіне падпісання Брэсцкага перамір’я 15 снежня 1917 года. Яна ӯпрыгожвае ӯваход у галоӯную алею.

Аляксандр Піліповіч, 5 “Г” клас

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.